Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плебісцыт, ✂, м. (спец.).

Апытанне ўсяго насельніцтва пры рашэнні асабліва важных пытанняў, рэферэндум.

  • Правесці п.

|| прым. плебісцытны, ✂.

плед, ✂, м.

Род вялікага шаля ў выглядзе прамавугольнага кавалка шарсцяной, звычайна клятчастай тканіны, якая служыць пакрывалам.

  • Захутацца ў п.

плексіглас, ✂, м. (спец.).

Празрыстая бясколерная пластмаса; арганічнае шкло.

|| прым. плексігласавы, ✂.

племя, ✂, н.

  1. У дакласавым грамадстве: этнічная і сацыяльная супольнасць людзей, звязаных радавымі адносінамі, агульнай мовай і тэрыторыяй.

    • Першабытныя плямёны.
  2. перан. Народ, народнасць (уст.).

  3. перан., Людзі, пакаленне людзей (высок.).

    • П. змагароў.

◊

  • На племя (спец.) — для атрымання патомства.

|| прым. племянны, ✂.

  • П. быт.

племянны, ✂.

  1. гл. племя.

  2. Пародзісты, чыстакроўны.

    • Племянная жывёла.
    • П. бык (пакінуты для прадаўжэння пароды).

пленарны, ✂.

Які адбываецца пры ўдзеле ўсіх членаў выбарнага кіруючага органа, якой-н. арганізацыі і пад.

  • Пленарнае пасяджэнне.

пленум, ✂, м.

Пленарнае пасяджэнне.

  • Пленум Вярхоўнага суда.

плеснець, ✂; незак.

Пакрывацца плесняй.

|| зак. заплеснець, ✂, запляснець, ✂, сплеснець, ✂ і спляснець.

плесня, ✂, ж.

Мікраскапічныя грыбкі, якія збіраюцца ў выглядзе пушыстага налёту розных колераў на чым-н. гніючым, сырым.

  • П. мяшчанства (перан.).

|| прым. плесневы, ✂.

  • П. налёт.

плесці, ✂; незак.

  1. Перавіваючы (лазу, ніці, стужкі і пад.), злучаць у адно цэлае, вырабляць.

    • П. кошык.
    • П. вянок.
  2. перан. Гаварыць што-н. недарэчнае, узводзіць паклёп, нагаворваць (разм.).

    • П. інтрыгі.
    • П. бязглуздзіцу.
    • На гэту жанчыну рознае плялі.

|| зак. сплесці, ✂.

|| наз. пляценне, ✂.