Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плаў...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) плывучы, напр. плаўбаза, плаўзавод, плаўкран;
  • 2) які мае адносіны да плавання, напр. плаўсастаў (маракі ці рачнікі, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у плаванні).

плаўка, ✂, ж.

  1. гл. плавіць.

  2. Выплаўлены за адзін вытворчы цыкл метал (спец.).

    • Домна выдала першую плаўку.

плаўкі​1 ✂ прым.

Здольны лёгка плавіцца.

  • Плаўкія металы.

|| наз. плаўкасць, ✂.

плаўкі​2, ✂

Кароткія мужчынскія трусы для плавання, якія шчыльна аблягаюць цела.

плаўлены, ✂:

  • плаўлены сыр — гатунак мяккага сыру.

плаўні, ✂.

Парослыя водалюбівай расліннасцю нізкія берагі рэк і астраўкі, якія затапляюцца вясной.

  • Прырэчныя п.

|| прым. плаўневы, ✂.

плаўнік, ✂, м.

Орган руху ў рыб і водных жывёл.

|| прым. плаўніковы, ✂.

плаўны, ✂.

Роўны, без рэзкіх пераходаў.

  • Плаўная паходка.
  • П. танец.
  • Плаўна (прысл.) чытаць.

◊

  • Плаўны зычны — у фанетыцы: назва зычных «л» і «р».

|| наз. плаўнасць, ✂.

плафон, ✂, м.

  1. Столь, упрыгожаная жывапісам, лепкай, мазаікай.

  2. Род абажура для электрычнай лямпы, звычайна на столі або на сцяне.

|| прым. плафонны, ✂.

плаха, ✂, ж.

  1. Кавалак расколатага ўздоўж бервяна.

  2. Калода, на якой даўней адсякалі галаву прыгаворанаму да пакарання смерцю, а таксама памост, на якім адбывалася пакаранне.

    • Класці галаву на плаху (таксама перан.).