Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пластаваць, ✂; незак.

Рэзаць, накладваць пластамі.

  • П. дзёран.
  • П. сена.

|| наз. пластаванне, ✂.

пластмаса, ✂, ж.

Пластычная маса.

  • Вырабы з пластмасы.

|| прым. пластмасавы, ✂.

  • Пластмасавыя талеркі.

пластун, ✂, м.

Казак асобых пяхотных часцей.

|| прым. пластунскі, ✂.

  • Паўзці па-пластунску (на локцях, прыціскаючыся да зямлі).

пластыка, ✂, ж.

  1. Сукупнасць мастацтваў, якія ствараюць аб’ёмныя формы (скульптура, разьба; спец.).

  2. Мастацтва рытмічных і грацыёзных рухаў цела.

  3. Тое, што і пластычнасць (гл. пластычны ў 4 знач.).

|| прым. пластычны, ✂.

пластыкат, ✂, м.

Від эластычнай пластмасы.

|| прым. пластыкатавы, ✂.

пластыкі, ✂, м.

Пластычныя масы.

|| прым. пластыкавы, ✂.

пластылін, ✂, м.

Матэрыял для лепкі, які складаецца з гліны і воску з дабаўленнем тлушчаў, вазеліну і інш. рэчываў, што перашкаджаюць высыханню.

|| прым. пластылінавы, ✂.

пластыр, ✂, м.

Наклееная на тканіну ліпкая лекавая маса, якая прыкладваецца да ран, нарываў і пад.

|| прым. пластырны, ✂.

пластычны, ✂.

  1. гл. пластыка.

  2. Здольны пад ціскам мяняць форму, не ломкі, плаўкі.

    • Пластычныя масы (матэрыялы, атрыманыя з прыродных або штучных злучэнняў — палімераў, якія фармуюцца пры награванні і пад ціскам і захоўваюць нададзеную форму).
  3. Які мае адносіны да хірургічнай перасадкі скуры і бліжэйшых падскурных тканак.

    • Пластычная аперацыя.
  4. Прыгожы гарманічнасцю сваіх форм і рухаў, плаўны.

    • П. танец.

|| наз. пластычнасць, ✂.

пласціна, ✂, ж.

Плоская палоса з якога-н. цвёрдага матэрыялу.

  • Жалезная п.

|| памянш. пласцінка, ✂.

|| прым. пласцінны, ✂.