Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пламбаваць, ✂; незак.

  1. Запячатваць што-н. пломбай (у 1 знач.).

    • П. вагоны.
  2. Класці пломбу (у 2 знач.).

    • П. зуб.

|| зак. запламбаваць, ✂ і апламбаваць, ✂.

|| наз. пламбаванне, ✂ і пламбоўка, ✂.

пламбір, ✂, м.

Сметанковае марожанае з арэхамі, ягадамі, шакаладам і пад.

|| прым. пламбірны, ✂.

  • П. торт.

план, ✂, м.

  1. Чарцёж, які паказвае на плоскасці мясцовасць, збудаванне і пад.

    • П. зямельнага ўчастка.
  2. Загадзя намечаная сістэма мерапрыемстваў, якая прадугледжвае парадак, паслядоўнасць і тэрмін выканання работ.

    • Вытворчы п.
    • Працаваць па плану.
    • Каляндарны п.
  3. Праект, праграма якога-н. дзеяння.

    • П. падарожжа.
  4. Узаемнае размяшчэнне частак, паслядоўнасць, сістэма.

    • П. урока.
  5. Месца, размяшчэнне якога-н. прадмета ў перспектыве.

    • Пярэдні п.
    • Адысці на задні п. (перан. страціць актуальнасць, стаць другарадным).
  6. Маштаб паказу прадметаў, асоб пры здымках, у творах і пад.

    • Паказаць што-н. на кінаэкране буйным планам.
  7. Галіна праяўлення чаго-н. або спосаб разгляду чаго-н., пункт гледжання (кніжн.).

    • Роля гераічнага плана ў кінафільме.
    • У тэарэтычным плане.

планаваць, ✂; незак.

  1. Размяшчаць згодна з пэўным планам (у 1 знач.).

    • П. лагер.
  2. Складаць план развіцця чаго-н.

    • П. вытворчасць тавараў шырокага ўжытку.
  3. Уключаць у план, прадугледжваць збудаванне чаго-н.

    • П. пабудову клуба.
  4. Мець намер, разлічваць, мець у сваіх планах (разм.).

    • Плануем схадзіць вечарам у кіно.

|| зак. спланаваць, ✂, запланаваць, ✂ і распланаваць, ✂.

|| наз. планаванне, ✂.

планавік, ✂, м.

Спецыяліст па складанню вытворчых планаў.

планавы, ✂.

  1. Які ажыццяўляецца згодна з планам (у 2 знач.).

    • Планавая сістэма гаспадаркі.
  2. Які ажыццяўляе або распрацоўвае план (у 2 знач.).

    • П. аддзел.

|| наз. планавасць, ✂.

планамерны, ✂.

Які ажыццяўляецца па загадзя намечанаму плану.

|| наз. планамернасць, ✂.

  • П. развіцця вытворчасці.

планерызм, ✂, м.

Від спорту — лятанне на планерах.

планерыст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца планерызмам.

|| ж. планерыстка, ✂.

|| прым. планерысцкі, ✂.

планета, ✂, ж.

Нябеснае цела, якое рухаецца вакол Сонца і свеціцца адбітым яго святлом.

|| прым. планетны, ✂ і планетарны, ✂.