Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плавіць, ✂; незак.

Ператварыць цвёрдае цела ў вадкае шляхам награвання.

  • П. метал.

|| зак. расплавіць, ✂.

|| наз. плаўленне, ✂ і плаўка, ✂.

|| прым. плавільны, ✂.

  • Плавільная печ.

плавок, ✂, м.

Тое, што і паплавок.

|| прым. плавочны, ✂ і плаўковы, ✂.

плагіят, ✂, м.

Выдача чужога твора за свой або выкарыстанне ў сваёй працы чужога твора без спасылкі на аўтара.

плагіятар, ✂, м.

Чалавек, які займаецца плагіятам.

|| прым. плагіятарскі, ✂.

плада...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «плода...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. пладазбор, пладазменнасць, пладамыйка, пладасховішча, пладаедны, пладаягадны, пладагонны.

пладавіты, ✂.

  1. Які хутка размнажаецца, нараджае вялікае патомства.

    • Трусы вельмі пладавітыя.
  2. перан. Які многа піша, напісаў многа твораў, даследаванняў.

    • П. пісьменнік.

|| наз. пладавітасць, ✂.

пладаводства, ✂, н.

Развядзенне пладовых і ягадных раслін як галіна раслінаводства.

|| прым. пладаводчы, ✂.

пладаносны, ✂.

Які прыносіць, дае плады.

  • Пладаноснае дрэва.

|| наз. пладаноснасць, ✂.

пладапад, ✂, м. (спец.).

Падзенне спелых пладоў.

|| прым. пладападны, ✂.

пладзіцца, ✂; незак.

  1. Размнажацца, разводзіцца.

    • Не ўсе жывёліны могуць п. ў няволі.
  2. перан. З’яўляцца ў вялікай колькасці, распаўсюджвацца.

|| зак. распладзіцца, ✂.