Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плантатар, ✂, м.

Уладальнік плантацыі (у 2 знач.).

|| прым. плантатарскі, ✂.

  • Плантатарскія норавы (перан. жорсткія, бесчалавечныя).

плантацыя, ✂, ж.

  1. Вялікі ўчастак зямлі, заняты спецыяльнай сельскагаспадарчай культурай.

    • П. грэчкі.
    • Чайная п.
  2. Сельскагаспадарчае прадпрыемства.

|| прым. плантацыйны, ✂.

  • Плантацыйная гаспадарка.

планшэт, ✂, м.

  1. Плоская сумка з празрыстым верхам, у якой носяць карты.

  2. Дошчачка на трох ножках, на якой умацоўваецца карта ці лінееная папера для здымкі мясцовасці (спецыяльны тэрмін).

|| прым. планшэтны, ✂.

планшэтка, ✂, н. (разм.).

Тое, што і планшэт (у 1 знач.).

пласкагор’е, ✂, н.

Мясцовасць, размешчаная высока над узроўнем мора, з раўніннай або злёгку хвалістай паверхняй.

|| прым. пласкагорны, ✂.

пласкагруды, ✂.

З плоскімі, дрэнна развітымі грудзьмі.

|| наз. пласкагрудасць, ✂.

пласкагубцы, ✂.

Абцугі, канцы ў якіх (губы) маюць плоскую ўнутраную паверхню.

пласкадонка, ✂, ж. (разм.).

Пласкадонная лодка.

пласкадонны, ✂.

Які мае плоскае дно.

  • Пласкадонная лодка.

пласт, ✂, м.

  1. Шчыльны, плоскі слой чаго-н.

    • Верхнія пласты глебы.
    • Пласты каштоўных выкапняў.
  2. перан. Аднародная ў якіх-н. адносінах маса як частка чаго-н. (кніжн.).

    • Пласты насельніцтва.
    • Лексічны п.

◊

  • Ляжаць як пласт або пластом (разм.) — нерухома, не маючы сіл падняцца.

|| прым. пластавы, ✂.

  • Пластавая горная парода.
  • П. вугаль.