Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плацэнта, , ж. (спец.).

Орган у цяжарнай жанчыны або самкі млекакормячых, пры дапамозе якога ажыццяўляецца сувязь плода і матчынага арганізма, дзіцячае месца, паслед.

|| прым. плацэнтарны, .

  • Плацэнтарныя (наз.; жывародныя млекакормячыя).

плач, , м.

Нечленараздзельныя галасавыя гукі, якія выражаюць гора ці моцную жальбу і суправаджаюцца слязамі.

  • П. дзіцяці.

плашка, , ж.

  1. Палавіна расколатага ўздоўж бервяна.

  2. Металарэзны інструмент для нанясення разьбы на шрубы, балты і інш. (спец.).

плашкоўт, , м.

Пласкадоннае бяспалубнае несамаходнае судна для перавозкі грузаў, для наводкі плывучых мастоў.

|| прым. плашкоўтны, .

  • П. мост (на плашкоўтах).

плашч, , м.

Лёгкае паліто пераважна з непрамакальнай тканіны.

|| прым. плашчовы, .

плашчак, , м.

  1. Тое, што і плашка (у 1 знач.).

  2. Плоскі бок чаго-н.

плашчаніца, , ж.

Пакрывала ў выглядзе кавалка палатна з адлюстраваннем цела Хрыста ў труне.

плашч-палатка, , ж.

Непрамакальная накідка, якая можа служыць і плашчом і палаткай.

плеаназм, , м. (спец.).

Моўны зварот, у якім без патрэбы паўтараюцца аднолькавыя ці блізкія па значэнню словы (напр., свая ўласная сям’я).

|| прым. плеанастычны, .

плебей, , м.

  1. У старажытным Рыме: свабодны, але юрыдычна нераўнапраўны чалавек ніжэйшага саслоўя.

  2. Чалавек, які выйшаў з народа, не дваранскага паходжання (па яго адносінах да арыстакратычнага асяроддзя).

|| прым. плебейскі, .