Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кугакаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Плакаць (пра грудное дзіця).

  2. Крычаць (пра саву).

|| наз. кугаканне, ✂.

кугуар, ✂, м.

Тое, што і пума.

кудахтаць, ✂; незак.

Пра курэй: ствараць гукі, падобныя на «куд-кудах».

|| наз. кудахтанне, ✂.

кудзелісты, ✂.

Падобны на кудзелю, пушысты, лахматы.

  • Кудзелістыя ніткі.

|| наз. кудзелістасць, ✂.

кудзеліцца, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца падобным на кудзелю.

кудзеліць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць падобным на кудзелю.

  • К. ніткі.

кудзеля, ✂, ж.

Валакністая частка лёну, пянькі.

|| прым. кудзельны, ✂.

кудзер, ✂, м. (разм.).

Кучаравая пасма валасоў, локан.

кудзерка, ✂, ж.

Невялікі вузкі ўчастак лесу сярод поля.

кудлаты, ✂.

  1. З доўгімі скалмачанымі валасамі; лахматы.

    • Кудлатая галава.
  2. З доўгай густой поўсцю; касматы.

    • К. сабака.

|| наз. кудлатасць, ✂.