Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кубаметр, , м.

Кубічны метр.

  • Купіць к. дроў.

кубанка1, , ж. (разм.).

Шапка кубанскіх казакоў з плоскім верхам.

кубанка2, , ж. (разм.).

Сорт пшаніцы.

кубатура, , ж.

  1. У матэматыцы: вылічэнне аб’ёму цела.

  2. Аб’ём чаго-н., выражаны ў кубічных адзінках.

    • К. глядзельнай залы.

|| прым. кубатурны, .

кубел, , м.

Дзежка з вушкамі і векам для захоўвання прадуктаў і рэчаў.

|| памянш. кубелец, .

|| прым. кубелечны, .

|| прым. кубельны, .

кубік, , м.

  1. Невялікі прадмет у форме куба.

    • Дзіцячыя кубікі (гульня).
  2. Кубічны сантыметр як мера аб’ёму.

    • Два кубікі донарскай крыві.

кубінцы, , м.

Насельніцтва Кубы.

|| ж. кубінка, .

|| прым. кубінскі, .

кубічны, .

  1. Які мае адносіны да адзінак вымярэння аб’ёму.

    • Кубічныя метры.
  2. Які мае форму куба​1 (у 2 знач.).

    • К. будынак.

кубрык, , м.

Жылое памяшканне для каманды на караблі.

кувалда, , ж.

Цяжкі кавальскі молат.