Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

калдуны2,

Пра зблытаныя, скудлачаныя валасы.

калега, , м.; , ж..

Таварыш па прафесіі, па працы, па вучобе.

калегія, , ж.

  1. Група службовых асоб, якія складаюць адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган.

    • К. Міністэрства адукацыі.
    • Рэдакцыйная к.
  2. Аб’яднанне асоб адной прафесіі.

    • К. адвакатаў.
  3. Назва цэнтральных урадавых устаноў у Расіі ў 18 ст.

    • Ваенная к.
  4. Назва некаторых навучальных устаноў (уст.).

|| прым. калежскі, .

калегіяльны, (кніжн.).

Які ажыццяўляецца сумесна, групай асоб.

  • Калегіяльнае кіраўніцтва.
  • Калегіяльнае рашэнне.

|| наз. калегіяльнасць, .

каледж, , м.

Назва вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.

калеж, , м.

Сярэдняя навучальная ўстанова ў Францыі, Бельгіі, франкамоўных кантонах Швейцарыі.

калежскі, .

  1. гл. калегія.

  2. Як састаўная частка назваў некаторых грамадзянскіх чыноў у царскай Расіі. К. рэгістратар.

    • К. асэсар.

калейдаскапічны, .

  1. гл. калейдаскоп.

  2. Які мяняецца хутка, як у калейдаскопе.

    • Калейдаскапічная змена падзей.

|| наз. калейдаскапічнасць, .

калейдаскоп, , м.

  1. Трубка з люстранымі пласцінкамі і каляровымі шкельцамі, якія пры паварочванні складваюцца ў розныя ўзоры.

  2. перан. Хуткая змена разнастайных з’яў (кніжн.).

    • К. падзей.

|| прым. калейдаскапічны, .

  • Калейдаскапічная змена ўражанняў.

калека, , м.; , ж..

Знявечаны, пакалечаны чалавек.