Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жывадзёр, ✂, м. (разм.).

  1. Той, хто забівае і здымае скуру з забітай жывёлы.

  2. Жорсткі бязлітасны чалавек.

|| ж. жывадзёрка, ✂.

|| прым. жывадзёрскі, ✂.

жывакост, ✂, м.

Высокая травяністая расліна сямейства бурачнікавых, з вялікім лісцем і жоўтымі або блакітнымі кветкамі, якая расце па сырых канавах, берагах рэк.

|| прым. жывакоставы, ✂.

жывапіс, ✂, м.

  1. Від выяўленчага мастацтва, звязаны з адлюстраваннем прадметаў і з’яў рэальнага свету пры дапамозе фарбаў.

    • Школа жывапісу.
  2. зб. Творы гэтага віду мастацтва.

    • Станковы ж.

|| прым. жывапісны, ✂.

  • Жывапісная майстэрня.

жывапісец, ✂, м.

Мастак, які займаецца жывапісам.

жывапісны, ✂.

  1. гл. жывапіс.

  2. Прыгожы, варты быць адлюстраваным у жывапісе.

    • Ж. куток Белай Русі.
  3. перан. Вобразны, яркі, выразны.

    • Жывапіснае апавяданне.

|| наз. жывапіснасць, ✂.

жывародзячы, ✂.

Які дае патомства ў выглядзе жывых дзіцянят.

  • Жывародзячая яшчарка.

жыварыбны, ✂.

Прызначаны для трымання або перавозкі жывой рыбы.

  • Ж. садок.
  • Жыварыбнае судна.

жывасілам, прысл.

Сілком, гвалтоўна.

  • Забралі ж. і павезлі.

жыватворны, ✂, ж. (высок.).

Які дае жыццё, ажыўляе, умацоўвае сілы, энергію, дабратворны.

  • Жыватворная сіла вясны.
  • Ж. клімат.

|| наз. жыватворнасць, ✂.

жывец, ✂, м.

Маленькая жывая рыбка, якую чапляюць на кручок, каб злавіць буйную рыбу.

  • Лавіць на жыўца.

|| прым. жыўцовы, ✂.