Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ксеракс, , м.

  1. Тое, што і ксераграфія (спец.).

  2. Устройства для ксераграфічнага электраграфавання.

  3. Адлюстраванне, атрыманае пры дапамозе такога ўстройства, ксераграфічная копія (ксеракопія) (разм.).

|| прым. ксераксны, .

ксераформ, , м.

Жоўты парашок, вяжучы і антысептычны сродак вонкавага прымянення.

|| прым. ксераформны, .

ксёндз, , м.

Польскі каталіцкі святар.

ксілаграфія, , ж.

Гравіраванне на дрэве, а таксама сама гравюра на дрэве або адбітак з такой гравюры.

|| прым. ксілаграфічны, .

ксілафон, , м.

Музычны інструмент, што складаецца з драўляных брусочкаў, па якіх удараюць драўлянымі малаточкамі.

|| прым. ксілафонны, .

куб1, , м.

  1. Геаметрычнае цела — правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты.

  2. У матэматыцы: здабытак ад множання якога-н. ліку на самога сябе двойчы, трэцяя ступень ліку.

    • Восем — гэта к. двух.
  3. У матэматыцы: паказчык ступені, роўны тром.

    • Два ў кубе.
  4. Кубічны метр як мера аб’ёму (разм.).

    • К. дроў.

куб2, , м.

Пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці.

  • Перагонны к.

|| прым. кубавы, .

кубавая, , ж.

Памяшканне, дзе знаходзіцца кіпяцільны куб.

кубавы, .

Сіні, з густым яркім адценнем.

  • Кубавая фарба.
  • К. колер.

кубак, , м.

  1. Невялікая, звычайна з ручкай, пасудзіна з гліны ці фарфору для піцця.

    • Разбіць к.
  2. Спартыўны прыз з каштоўнага матэрыялу, што ўручаецца пераможцу ў спартыўных спаборніцтвах.

    • Пераходны к.

|| прым. кубкавы, .

  • К. матч.