Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пекла, , н.

  1. Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памёршых грэшнікаў.

    • У чорта ў пекле.
    • Лезці раней за бацьку ў пекла (прымаўка: паспешліва і недарэчна ўмешвацца ў чые-н. справы, апярэджваючы каго-, што-н.; разм. іран.)
  2. Моцная гарачыня, спёка (разм.).

    • Не сядзі на самым пекле.
    • Трапіць у самае п. (перан. у гарачае месца бою, у разгар злосных спрэчак і пад.).
  3. перан. Пра нясцерпныя ўмовы жыцця, іншыя ўмовы, стан.

    • П. вайны.
    • Душэўнае п.

|| прым. пякельны, .

пеленг, , м. (спец.).

Вугал паміж стрэлкай компаса і напрамкам, па якім відаць дадзены прадмет або чуваць дадзены гук.

пеленгаваць, ; незак. (спец.).

Вызначаць пеленг чаго-н.

  • П. радыёстанцыю.

|| зак. запеленгаваць, .

|| наз. пеленгаванне, і пеленгацыя, .

пеленгатар, , м. (спец.).

Прылада для пеленгавання.

  • Аптычны п.

пелікан, , м.

Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай дзюбай і вялікім мяшком пад ёю.

|| прым. пеліканавы, і пеліканаў, .

пельмені, , м.

Кулінарны выраб — род маленькіх піражкоў з прэснага цеста, начыненых мясным або рыбным фаршам.

  • Сібірскія п.

|| прым. пельменны, .

  • П. цэх.

пельменная, , ж.

Сталовая, у якой пельмені з’яўляюцца абавязковай стравай.

пелюшцы, .

Закраіны ў начоўках.

пемза, , ж.

Лёгкая порыстая вулканічная парода, кавалкі якой ужыв. для паліроўкі, чысткі.

|| прым. пемзавы, .

пена, , ж.

  1. Пузырыстая маса, якая ўтвараецца на паверхні некаторых вадкасцей.

    • Марская п.
    • Мыльная п.
    • Зняць пену з супу.
  2. Густая белаватая з пузыркамі сліна, якая выступае на губах пры некаторых хваробах, моцным хваляванні.

    • З пенай на губах гаварыць (таксама перан. у гневе, раз’юшанасці; разм. неадабр.).

|| прым. пенны, .