Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пенал, ✂, м.

Падоўжаная скрыначка для ручак, алоўкаў, гумак і пад.

  • Школьны п.

|| прым. пенальны, ✂.

пенальці, нескл., н.

У футболе: адзінаццаціметровы штрафны ўдар па варотах.

пенапласт, ✂, м.

Порыстая пластмаса.

|| прым. пенапластавы, ✂.

пенаты, ✂ (уст. жарт.).

Родны дом, родны кут (ад імя пенатаў — старажытнарымскіх багоў, апекуноў дамашняга ачага).

  • Вярнуцца да сваіх пенатаў.
  • Бацькоўскія п.

пеначка, ✂, ж.

Невялічкая пеўчая птушка атрада вераб’іных з бурым апярэннем.

пені, нескл., н.

У Англіі і некаторых іншых краінах: дробная разменная манета.

пеністы, ✂.

З пенай, а таксама які ўтварае пену (у 1 знач.).

  • П. квас.
  • Пеністае мыла.

|| наз. пеністасць, ✂.

пеніцца, ✂; незак.

Быць пеністым; пакрывацца пенай.

  • Пеняцца хвалі.

|| зак. успеніцца, ✂.

пеніцылін, ✂, м.

Лекавы прэпарат, антыбіётык, прыгатаваны з некаторых відаў грыбковай цвілі або сінтэтычна.

  • Ін’екцыі пеніцыліну.

|| прым. пеніцылінавы, ✂.

пеніць, ✂; незак.

Рабіць пеністым.

  • Вецер пеніў хвалі.

|| зак. успеніць, ✂.