Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

педыкюр, ✂, м.

Гігіенічная апрацоўка ступняў ног (чыстка, паліроўка ногцяў, выдаленне мазалёў).

|| прым. педыкюрны, ✂.

педыятр, ✂, м.

Урач, спецыяліст па педыятрыі.

педыятрыя, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае анатомію і фізіялогію дзіцячага арганізма, дзіцячыя хваробы, іх лячэнне і прафілактыку.

|| прым. педыятрычны, ✂.

педэраст, ✂, м.

Чалавек, які займаецца педэрастыяй.

педэрастыя, ✂, ж. (спец.).

Палавая ненармальнасць: палавыя адносіны мужчыны з мужчынам.

|| прым. педэрастычны, ✂.

п’едэстал, ✂, м.

  1. Пастамент, падножжа статуі, калоны, вазы і пад.

    • П. абеліска.
    • Скінуць каго-н. з п’едэстала (перан. пазбавіць высокага становішча, аўтарытэту).
  2. Узвышэнне, на якое ўзнімаюцца пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, конкурсах і пад. для атрымання ўзнагароды.

|| прым. п’едэстальны, ✂.

пейзаж, ✂, м.

  1. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці, краявід.

    • Беларускія пейзажы.
    • Нарачанскі п.
  2. Малюнак краявіду, а таксама апісанне прыроды ў мастацкім творы.

    • Выстаўка пейзажаў вядомага мастака.
    • Палескія пейзажы ў творах Якуба Коласа.

|| прым. пейзажны, ✂.

  • П. жывапіс.

пейзажыст, ✂, м.

Мастак, які малюе пейзажы.

|| ж. пейзажыстка, ✂.

пекар, ✂, м.

Спецыяліст, які займаецца выпечкай хлеба.

|| прым. пякарскі, ✂.

пекарыха, ✂, ж.

Жонка пекара.