Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паярак, ✂, м. (спец.).

Воўна ад першай стрыжкі ягнят.

|| прым. паяркавы, ✂.

  • П. капялюш.

паяснелы, ✂.

Які паяснеў, стаў ясным.

  • Паяснелыя далі.

паясненне, ✂, н.

  1. гл. паясніць.

  2. мн. -яў. Заўвага, тлумачэнне, якое робіць што-н. больш зразумелым.

    • Паясненні да тэксту.

паясніца, ✂, ж.

  1. Частка спіны крыху ніжэй пояса, таліі.

    • Боль у паясніцы.
  2. Паласа тканіны, якая прышываецца да верхняй часткі спадніцы, штаноў.

    • Прышыць паясніцу да спадніцы.

|| прым. паяснічны, ✂.

паясніць, ✂; зак.

Зрабіць больш ясным, зразумелым, растлумачыць.

  • П. думку.

|| незак. паясняць, ✂.

|| наз. паясненне, ✂.

|| прым. паясняльны, ✂.

  • П. тэкст.

паяц, ✂, м.

  1. Клоўн, блазен (уст.).

  2. перан. Пра чалавека, які крыўляецца, вядзе сябе, як клоўн.

паяць, ✂; незак.

Апрацоўваць што-н. нагрэтым да вадкага стану металам, металічным сплавам для злучэння, змацавання.

  • П. вядро.

|| наз. паянне, ✂ і пайка, ✂.

|| прым. паяльны, ✂.

  • Паяльная лямпа (пераносная награвальная гарэлка для паяння, распайвання).

па-банку, прысл.

У картачных гульнях: на ўсе грошы, якія маюцца ў банку (у 2 знач.).

  • Ісці па-банку.

па-за, прыназ.

Ужыв. для абазначэння месцазнаходжання, руху, дзеяння за чым-н., па той бок чаго-н.

  • П. гарамі.
  • П. часам і прасторай.

па-людску, прысл.

Так, як прынята ва ўсіх, як у іншых людзей.

  • Жыць па-людску.
  • У вас усё не па-людску.