Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пашпартызацыя, ✂, ж. (спец.).

Увядзенне сістэмы пашпартоў, забеспячэнне пашпартамі.

пашпартыст, ✂, м.

Службовая асоба, якая выдае або прапісвае пашпарты (у 1 знач.).

|| ж. пашпартыстка, ✂.

паштавік, ✂, м. (разм.).

Паштовы работнік.

паштальён, ✂, м.

Разносчык пошты, карэспандэнцыі па адрасах.

|| ж. паштальёнка, ✂.

|| прым. паштальёнскі, ✂.

паштамт, ✂, м.

Галоўная паштовая ўстанова горада.

|| прым. паштамцкі, ✂.

паштмайстар, ✂, м. (уст.).

Кіраўнік паштовай канторы.

|| прым. паштмайстарскі, ✂.

паштоўка, ✂, ж.

  1. Спецыяльная паштовая картка для адкрытага пісьма.

  2. Картка такога фармату з якім-н. малюнкам.

    • Калекцыя паштовак.

паштучны, ✂.

Які вылічваецца за кожную штуку; які выпускаецца асобнымі прадметамі, штукамі.

  • Паштучная аплата.
  • Прадаваць папяросы паштучна (прысл.).

паштэт, ✂, м.

Страва з мясных, рыбных і інш. прадуктаў, працёртых да пастападобнага стану.

|| прым. паштэтны, ✂.

пашукаць, ✂; зак.

Правесці некаторы час у пошуках (да 1 знач.), заняцца пошукамі (у 1 знач.).

  • П. сабе замену.