Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пашкліць, ✂; зак.

Зашкліць усё, многае.

  • П. вокны.

пашкоджанне, ✂, н.

  1. гл. пашкодзіць.

  2. Пашкоджанае месца, паломка.

    • Ліквідаваць п.

пашкодзіць, ✂; зак.

  1. гл. шкодзіць.

  2. Сапсаваць (паламаць, параніць і пад.).

    • П. кабель.
    • П. руку.

|| незак. пашкоджваць, ✂.

|| наз. пашкоджанне, ✂.

пашлець, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца пошлым.

|| зак. апашлець, ✂.

пашляк, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які гаворыць або робіць пошласці.

|| ж. пашлячка, ✂.

|| прым. пашляцкі, ✂.

пашляціна, ✂, ж. (разм.).

Што-н. вельмі пошлае, пошласць.

  • Пляце розную пашляціну.

пашморгаць, ✂; зак. (разм.).

Шмаргануць некалькі разоў.

  • П. носам.

|| незак. пашморгваць, ✂.

пашнарыць, ✂; зак. (разм.).

Шнарыць некаторы час.

  • П. па кішэнях.

пашнырыць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і пашнарыць.

пашпарт, ✂, м.

  1. Афіцыйны дакумент, які сведчыць асобу ўладальніка.

    • Замежны п.
  2. Рэгістрацыйны дакумент машыны, будынка, апарата, прадмета гаспадарчага абсталявання і пад.

    • П. веласіпеда, тэлевізара.
    • П. завода.

|| прым. пашпартны, ✂.