Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пачатковы, ✂.

  1. Які знаходзіцца ў пачатку чаго-н., з’яўляецца пачаткам чаго-н.

    • Пачатковае слова.
    • Пачатковая стадыя развіцця.
  2. Дадзены не ў поўным аб’ёме, ніжэйшы.

    • Пачатковая адукацыя.
    • Пачатковая школа.

пачацца, ✂; зак.

Узнікнуць, пачаць адбывацца, наступіць.

  • Праца пачалася.
  • Пачалося лета.

|| незак. пачынацца, ✂.

пачаць, ✂; зак.

  1. што і з інф. Прыступіць да якога-н. дзеяння.

    • П. будаўніцтва дома.
    • П. будаваць.
  2. з інф. Праявіць першыя прыметы якога-н. дзеяння або стану.

    • Лякарства пачало дзейнічаць.
    • Пачало цямнець.
  3. што чым або з каго-што. Узяцца за што-н. у першую чаргу.

    • П. прамову прывітаннем або з прывітання.
  4. Прыступіць да спажывання чаго-н.

    • П. новую буханку хлеба.

|| незак. пачынаць, ✂.

Пачынаючы з, прыназ. — тое, што і «з» (у 1 знач.).

  • Пачынаючы з гэтай старонкі.

пачвара, ✂, ж.

  1. Казачная, страшная істота, звычайна вялікіх памераў.

    • Валасатая п.
  2. Пра надта непрыгожага чалавека.

  3. перан. Пра жорсткага, амаральнага чалавека, вырадка.

пачварны, ✂.

  1. Вельмі непрыгожы, такі, як у пачвары (у 1 знач.).

    • П. твар.
  2. перан. Незвычайны, выключна па сваіх адмоўных якасцях.

    • Пачварная з’ява.

|| наз. пачварнасць, ✂.

пачка, ✂, ж. (спец.).

У класічным балеце: кароткая, пышная, шматслойная спадніца балерыны.

пачкаванне, ✂, н. (спец.).

Спосаб бясполага (вегетатыўнага) размнажэння жывёл і раслін.

пачкавацца, ✂; незак.

Размнажацца пачкаваннем.

пачухваць, ✂; незак. (разм.).

Чухаць час ад часу.

  • П. патыліцу.

|| звар. пачухвацца, ✂.

пачуцце, ✂, н.

Здольнасць адчуваць, успрымаць з’явы аб’ектыўнай рэальнасці.

  • Органы пачуццяў.
  • П. зроку.
  • П. слыху.
  • П. смаку.
  • П. нюху.
  • П. дотыку.