Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пачарнелы, ✂.

Які стаў чорным, цёмным.

  • Пачарнелыя сцены.

пачарсцвець, ✂; зак.

  1. гл. чарсцвець.

  2. Стаць чэрствым — пра ўсё, многае.

    • Усе булкі пачарсцвелі.

пачаскі, ✂.

Рэшткі пры часанні лёну, канапель і пад.

  • Пяньковыя п.

|| прым. пачаскавы, ✂.

пачасовы, ✂.

Які вылічваецца або аплачваецца з разліку затрачанага часу.

  • Пачасовая аплата.

пачассе, ✂, н., зб.

Тое, што і пачаскі.

|| прым. пачасны, ✂.

пачастунак, ✂, м.

Ежа, пітво, якімі частуюць каго-н.

  • Нагатаваць многа пачастункаў.

пачасціцца, ✂; зак. (разм.).

Стаць больш частым (у 3 і 4 знач.).

  • Стукі малатка пачасціліся.
  • Пульс хворага пачасціўся.

|| незак. пачашчацца, ✂.

|| наз. пачашчэнне, ✂.

пачасціць, ✂; зак.

Зрабіць больш частым.

  • П. наведванні.
  • П. крок.

|| незак. пачашчаць, ✂.

пачатак​1, ✂, м.

  1. Першы момант ці першыя моманты якога-н. дзеяння, з’явы.

    • П. жніва.
    • У пачатку восені.
    • П. навучальнага года.
    • Пакласці або даць п. чаму-н. (пачаць).
  2. Зыходны пункт, кропка.

    • У пачатку вёскі.
    • Весці свой пачатак ад чаго-н. (паходзіць ад чаго-н.).
    • Браць п. (пачынацца).
  3. Першакрыніца, аснова, асноўная прычына.

    • Арганізуючы п.
    • Стрымліваючы п.
  4. Асноўныя палажэнні, прынцыпы.

    • Пачаткі дзяржаўнасці.
  5. мн. Спосабы, метады ажыццяўлення чаго-н.

    • На калектыўных пачатках.
    • На грамадскіх пачатках (бязвыплатна — пра якую-н. работу, дзейнасць каго-н.).

пачатак​2, ✂, м. (спец.).

Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой шчыльна размешчаны кветкі, плады.

  • Кукурузны п.

|| прым. пачатачны, ✂.