Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паціраць, ; незак.

Церці злёгку, час ад часу.

  • П. лоб.
  • П. рукі (таксама перан. адчуваць задавальненне, нядобрую радасць з прычыны чаго-н.; разм.).

паціснуцца, ; зак.

  1. Пасунуўшыся, сесці або стаць цясней.

    • Мы паціснуліся, каб села пажылая жанчына.
  2. Пайсці, ціснучыся, пераадольваючы перашкоды.

    • П. з рэчамі да выхаду.

паціснуць, ; зак.

  1. Злёгку сціснуць.

    • П. руку каму-н. (у знак прывітання).
    • П. плячамі (у знак неразумення, здзіўлення крыху прыпадняць плечы).
  2. што і на што. Налегчы цяжарам; націснуць.

    • П. кнопку званка.
    • П. на дзверы плячом.
  3. Увабрацца ў сілу, памацнець.

    • К. вечару паціснуў мароз.

|| незак. паціскаць, .

|| наз. поціск, .

паціху, прысл.

  1. Нягучна, ціха; злёгку, асцярожна, стараючыся не рабіць шуму.

    • Гутарыць п.
    • П. шумеў бор.
    • П. прайсці ў суседні пакой.
  2. Павольна, не спяшаючыся; мала-памалу.

    • Хадзіць п.
    • Мы самі п. ўсё тут зробім.

пацук, , м.

Шкодны грызун сямейства мышападобных з доўгім хвастом.

|| прым. пацучыны, .

пацучаня, і пацучанё, , н.

Дзіцяня пацука.

пацыент, , м.

Хворы ў адносінах да ўрача, у якога ён лечыцца.

  • Прыняць пацыентаў.

|| ж. пацыентка, .

пацыраваць, ; зак.

  1. Зацыраваць усё, многае.

    • П. усе шкарпэткі.
  2. Цыраваць некаторы час.

пацыфізм, , м.

Палітычная плынь і светапогляд, якія асуджаюць любыя войны.

|| прым. пацыфісцкі, .

пацыфіст, , м.

Прыхільнік пацыфізму.

|| ж. пацыфістка, .

|| прым. пацыфісцкі, .