Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пацепваць, ✂; незак.

Час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі).

  • Зябка п. плячамі.

|| наз. пацепванне, ✂.

пацеркі, ✂, ж.

Упрыгожанне ў выглядзе нанізаных на нітку шарыкаў ці дробных прадметаў іншай формы, якое надзяваецца на шыю.

пацерці, ✂; зак.

  1. Падушыць, памяць.

    • П. ягады.
  2. безас. Прыціснуўшы, нанесці пашкоджанні каму-н.

    • Яму пацерла бакі.
  3. Правесці некаторы час, націраючы, расціраючы што-н.

    • П. скроні спіртам.

пацеры, ✂.

Малітва.

  • Шаптаць п.

пацеха, ✂, ж.

Забава, весялосць.

  • Усім на пацеху.
  • Зрабіць што-н. для пацехі.

пацець, ✂; незак.

  1. Пакрывацца потам.

    • П. ад гарачыні.
  2. Пакрывацца вільготным налётам.

    • Сцяна пацее ад вільгаці.
  3. перан. Працаваць над чым-н. доўга, упарта (разм.).

    • П. над праектам.

|| зак. спацець, ✂, упацець, ✂, запацець, ✂ і адпацець, ✂.

пацешны, ✂.

Смешны, забаўны.

  • Пацешнае дзіця.
  • Пацешна (прысл.) капіраваць каго-н.

пацёртасць, ✂, ж.

  1. гл. пацёрты.

  2. Пашкоджанне, раздражненне якой-н. часткі цела ад трэння.

    • Пацёртасці на шыі каня.

пацёрты, ✂.

  1. Паношаны, са слядамі доўгага карыстання.

    • Пацёртае паліто.
  2. перан. Пра твар, выгляд: змардаваны, нездаровы і нясвежы (разм.).

    • У цябе п. выгляд.

|| наз. пацёртасць, ✂.

пацікавіцца, ✂; зак.

Праявіць цікавасць да каго-, чаго-н.

  • П. поспехамі знаёмага.
  • Ён пацікавіўся, як мы жывём.