Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пахмелле, , н.

  1. гл. пахмяліцца.

  2. Дрэннае самаадчуванне пасля моцнай выпіўкі, п’янства.

    • Баліць галава з пахмелля.

  • Пахмелле ад чужога вяселля (разм.) — непрыемнасці з-за другіх, па чужой віне.

|| прым. пахмельны, .

пахмурнець, ; зак. і незак.

  1. зак. Стаць хмурным, хмурнейшым.

    • Пасля гэтых слоў ён адразу пахмурнеў.
  2. незак. Станавіцца пахмурным, хмурнець.

    • Чалавек усё больш пахмурнеў.

пахмурны, .

  1. Змрочны, хмарны, з небам, пакрытым воблакамі.

    • Пахмурнае надвор’е.
    • Сёння пахмурна (у знач. вык.).
  2. перан. Змрочны, невясёлы.

    • П. настрой.
    • П. выгляд.

|| наз. пахмурнасць, .

пахмялець, ; зак.

Захмялець — пра ўсіх, многіх.

пахмяліцца, ; зак.

Выпіць спіртнога на другі дзень пасля моцнай выпіўкі.

|| незак. пахмяляцца, .

|| наз. пахмелле, і пахмелка, .

пахнуць, ; незак.

  1. Вылучаць які-н. пах.

    • Добра п.
    • П. мятай.
    • Ты ведаеш, чым гэта пахне (перан.).
    • Грошы не пахнуць (пра непатрабавальныя адносіны да таго, якім шляхам атрыманы грошы; неадабр.).
  2. перан., звычайна безас., чым. Адчувацца, сведчыць пра набліжэнне чаго-н., магчымасць чаго-н. (разм.).

    • Пахне нядобрым.
    • Пахне порахам (пра набліжэнне вайны).

паход1, , м.

  1. Перамяшчэнне войск або флоту з якой-н. мэтай.

    • Полк выступіў у п.
  2. Ваенныя дзеянні супраць каго-н.

    • Крыжовыя паходы.
  3. Арганізаванае падарожжа ці далёкая прагулка, а таксама наогул сумесны рух групы асоб з пэўнымі мэтамі, заданнямі.

    • Турысцкі п.
    • П. па месцах баявой славы.
  4. Арганізаванае або загадзя намечанае наведанне чаго-н.

    • Калектыўны п. у кіно.

|| прым. паходны, .

  • Ісці паходным маршам.

паход2, , м.

Невялікі лішак у вазе.

  • Тры кілаграмы з паходам.

паходжанне, , н.

  1. Прыналежнасць па нараджэнню да якой-н. нацыі, класа, саслоўя.

    • Беларус па паходжанню.
    • Сацыяльнае п.
  2. Узнікненне, паяўленне.

    • П. жыцця на зямлі.

паходзіць, ; незак.

  1. Належаць па нараджэнню да якога-н. класа, нацыі, саслоўя.

    • Ён паходзіць з рабочых.
  2. Узнікаць, утварацца ад чаго-н.

    • Назва паселішча паходзіць ад ракі.
  3. Быць падобным да каго-, чаго-н.

    • П. на бацьку.