Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пахадзіць, ✂; зак.

Хадзіць некаторы час.

  • П. па дварэ.
  • П. у новай сукенцы.
  • П. у кіраўніках.
  • П. за хворым дзіцем.

пахаладанне, ✂, н.

Надыход халоднага надвор’я, пераход да халаднейшай тэмпературы паветра.

  • Пачалося п.

пахапаць, ✂; зак.

Узяць, схапіць усё, многае або ўсіх, многіх.

пахвала, ✂, ж.

Добры водзыў пра каго-, што-н., адабрэнне.

  • Адзывацца з пахвалой пра каго-н.

пахвальба, ✂, ж. (разм.).

  1. Выхвалянне сваімі справамі, учынкамі і пад., самахвальства.

  2. Тое, што і пахвала.

пахвальны, ✂.

  1. Які заслугоўвае пахвалы.

    • Пахвальнае імкненне.
  2. Які змяшчае пахвалу.

    • Пахвальныя словы.
    • Пахвальная грамата (за выдатныя поспехі і паводзіны).

пахваляцца, ✂; незак. (разм.).

Хваліцца, выхваляцца.

  • Пахваляецца, што ўсіх адужае.

пахварэць, ✂; зак.

  1. Стаць хворымі — пра ўсіх, многіх.

    • Дзеці пахварэлі.
  2. Хварэць некаторы час.

    • Давялося месяц п.

пахватаць, ✂; зак.

Тое, што і пахапаць.

пахвіна, ✂, ж.

Месца паміж бядром і ніжняй часткай жывата.

  • Баліць у пахвіне.

|| прым. пахвінны, ✂.