Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паходка, ✂, ж.

Хада, манера хадзіць.

  • Ісці стомленай паходкай.
  • Ваенная п.

паходня, ✂, ж. (уст.).

Пераносная свяцільня ў выглядзе ліхтара на доўгай палцы або наматанага на канец палкі прасмоленага пакулля; факел.

пахрапваць, ✂; незак.

Храпці злёгку, час ад часу.

  • П. у сне.

пахудзелы, ✂.

Які пахудзеў.

  • П. твар.

пахучы, ✂.

Духмяны, з моцным прыемным пахам.

  • Пахучае мыла.

|| наз. пахучасць, ✂.

пацалунак, ✂, м.

Дакрананне вуснамі да каго-, чаго-н. як праяўленне любові, ласкі і пад.

  • Гарачы п.
  • Працягнуць руку для пацалунка.

пацвельвацца, ✂; незак. (разм.).

Падражнівацца з кім-н., пасмейвацца з каго-н.

  • П. з хлопца.

пацвельваць, ✂; незак.

Злёгку дражніць, пасмейвацца з каго-н.

  • П. палачкай вужа.
  • П. з бяскрыўднай дзяўчынкі.

пацвердзіць, ✂; зак.

Прызнаць правільнасць чаго-н., засведчыць, пераканаць у верагоднасці чаго-н.

  • П. думку прыкладам.
  • Пацвердзі, што я не абманваю.

|| незак. пацвярджаць, ✂.

|| наз. пацвярджэнне, ✂.

|| прым. пацвярджальны, ✂.

пацепвацца, ✂; незак.

Час ад часу злёгку сцепацца, рабіць сутаргавыя рухі.

  • П. ад холаду.

|| наз. пацепванне, ✂.