Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пачытаць, ; зак.

  1. Правесці некаторы час, чытаючы што-н.

    • П. кніжку.
    • Думаю вечарам п.
  2. Прачытаць.

    • Раю п. гэты раман.

пачытваць, ; незак. (разм.).

Чытаць патроху, час ад часу.

пачэзнуць, ; зак.

Змарнець, звянуць, знясілець — пра ўсіх, многіх.

  • Высадкі пачэзлі.

пачэсны, .

  1. Які карыстаецца павагай, пашанай, ганаровы.

    • Пачэсныя госці.
  2. Які робіць гонар каму-н., не парушае годнасці каго-, чаго-н.

    • П. абавязак.
    • Пачэснае месца.

|| наз. пачэснасць, .

паша, , ж.

Месца, дзе пасецца жывёла, выпас.

  • Выгнаць кароў на пашу.

|| прым. пашавы, .

  • Пашавыя ўгоддзі.

пашалець, ; зак.

  1. Ашалець, стаць шалёным — пра ўсіх, многіх.

    • Што вы пашалелі, рабіць такое!
  2. Пабыць некаторы час у стане крайняга раздражнення (разм.).

пашана, , ж.

Павага, якая аказваецца каму-н. грамадствам, людзьмі.

  • Быць у пашане.
  • Адносіцца да каго-н. з пашанай.

пашанавацца, ; зак.

Праявіць некаторую асцярожнасць, аднесціся да сябе клапатліва.

  • Пасля хваробы трэба п.

пашанаваць, ; зак.

  1. Аднесціся клапатліва да каго-, чаго-н.

    • П. сваё здароўе.
    • П. аўтарытэт.
  2. Аднесціся з пашанай, павагай да каго-, чаго-н.

    • Шануй людзей, то і людзі цябе пашануюць (прыказка).

пашарэлы, .

Які стаў шэрым або больш шэрым.

  • П. снег.