Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крэм-сода, ✂, ж.

Салодкі прахаладжальны напітак.

крэн, ✂, м.

  1. Нахіл набок (судна, самалёта).

    • Даць к.
  2. перан. Змяненне напрамку, паварот да другіх задач.

    • К. у бок павышэння якасці прадукцыі.

крэндзель, ✂, м.

Вітая здобная булка, якая па форме нагадвае васьмёрку.

|| прым. крэндзельны, ✂.

крэол, ✂, м.

Нашчадак першых іспанскіх і партугальскіх каланізатараў у Лацінскай Амерыцы.

|| ж. крэолка, ✂.

|| прым. крэольскі, ✂.

крэп, ✂, м.

  1. Шаўковая або шарсцяная тканіна з шурпатай паверхняй.

  2. Чорная празрыстая тканіна, а таксама жалобная павязка з такой тканіны.

|| прым. крэпавы, ✂.

крэпасць​1, ✂, ж.

Умацаваны пункт з доўгачасовымі абараняльнымі збудаваннямі.

  • Брэсцкая к.

|| прым. крапасны, ✂.

  • К. вал.

крэпасць​2, ✂, ж.

Дакумент аб куплі і продажу нерухомай маёмасці ў дарэвалюцыйнай Расіі.

  • Купчая к.

крэпдэшын, ✂, м.

Тонкая тканіна з натуральнага шоўку.

|| прым. крэпдэшынавы, ✂.

крэпнуць, ✂; незак. (разм.).

Дранцвець, нямець ад холаду.

  • Рукі крэпнуць.

крэсіва, ✂, н.

Кавалак сталі для высякання агню з крэменю.