Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крыль, ✂, м.

Прамысловая назва некаторых відаў марскога рачка.

|| прым. крылевы, ✂.

крымінагенны, ✂, (спец.).

Здольны прывесці да злачынстваў; злачынны.

  • Крымінагеннае здарэнне.
  • Крымінагенная абстаноўка.

|| наз. крымінагеннасць, ✂.

крымінал, ✂, м. (разм.).

Крымінальная справа.

  • Гэта ж к.!

крыміналіст, ✂, м.

Спецыяліст у галіне крыміналістыкі.

|| ж. крыміналістка, ✂.

крыміналістыка, ✂, ж.

Юрыдычная дысцыпліна аб метадах даследавання злачынстваў, збірання і вывучэння судовых доказаў.

|| прым. крыміналістычны, ✂.

крыміналогія, ✂, ж.

Навука аб злачыннасці і метадах яе папярэджання.

|| прым. крыміналагічны, ✂.

крымінальны, ✂.

Звязаны са злачынствам; злачынны.

  • К. выпадак.

|| наз. крымінальнасць, ✂.

крымінолаг, ✂, м.

Спецыяліст па крыміналогіі.

крымплен, ✂, м.

Сінтэтычная тканіна з поліэфірнага валакна.

|| прым. крымпленавы, ✂.

крыналін, ✂, м.

Даўнейшая шырокая спадніца на тонкіх абручах (мода 1-й паловы 19 ст.).

|| прым. крыналінавы, ✂ і крыналінны, ✂.