Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крыжавіна, ✂, ж.

  1. Два брусы, дзве планкі, змацаваныя ў выглядзе крыжа.

  2. Прыстасаванне на месцы перасячэння рэйкавых пуцей для пераводу цягніка на другі пуць (спец.).

крыжавы, ✂.

  1. Скрыжаваны, перакрыжаваны.

    • Крыжавыя дарогі.
  2. Які мае адносіны да крыжа (у 5 знач.; спец.).

    • Крыжавая косць.

крыжадзюб, ✂, м.

Невялікая лясная птушка з перакрыжаванымі канцамі дзюбы.

|| прым. крыжадзюбавы, ✂.

крыжак, ✂, м. (разм.).

Тое, што і крыжаносец.

крыжакветныя, ✂.

Сямейства двухдольных раслін, кветка якіх складаецца з чатырох пялёсткаў, размешчаных крыж-накрыж (напр., капуста, бручка).

крыжанка, ✂, ж.

Дзікая качка.

|| прым. крыжанкавы, ✂.

крыжаносец, ✂, м.

Удзельнік крыжовага паходу.

крыжападобны, ✂.

Які мае выгляд, форму крыжа.

  • К. меч.

|| наз. крыжападобнасць, ✂.

крыжачок, ✂, м.

Беларускі народны танец у двухдольным размеры, а таксама музыка да гэтага танца.

крыжовы, ✂.

  1. гл. крыж.

  2. Які па форме нагадвае крыж.

    • Крыжовае скляпенне.

◊

  • Крыжовыя паходы — захопніцкія паходы заходнееўрапейскіх рыцараў у 11—13 стст. на Блізкі Усход.