Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няцотны, .

Які не дзеліцца на два.

  • Н. лік.

нячленараздзельны, .

Пазбаўлены членараздзельнасці; невыразны.

  • Нячленараздзельнае маўленне.

|| наз. нячленараздзельнасць, .

нячутны, .

Такі, што не робіць шуму; якога не чуваць зусім, вельмі ціхі.

  • Прайсці нячутнымі крокамі.

|| наз. нячутнасць, .

нячысты1 прым.

  1. Брудны, неахайны.

    • Н. пакой.
  2. Неаднародны, з дамешкамі чаго-н.; забруджаны; невыразны.

    • Нячыстая вада.
    • Нячыстыя фарбы.
  3. Неахайна выкананы, неакуратны (разм.).

    • Нячыстая апрацоўка.
  4. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак) (разм.).

    • Н. голас.
  5. перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, здольны да махлярства.

    • Нячыстая справа.

|| наз. нечыстата, .

нячысты2, (разм. уст.).

  1. Грэшны, д’ябальскі.

    • Нячыстае месца.
  2. Злы дух, чорт.

    • Вось табе і смяльчак, а нячыстага баіцца.

  • Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.

  • Нячысты дух — бесцялесная звышнатуральная, надпрыродная істота, нячысцік.

нячысцік, , м. (разм.).

У забабонах: нячыстая сіла, чорт.

нячэпаны, .

Тое, што і нечапаны.

няшмат, прысл. у знач. вык.

Не вельмі многа.

  • Н. ты напрацаваў тут без мяне.
  • На такой гаспадарцы зімой работы н.

няшчадны, (кніжн.).

  1. Бязлітасны, няўмольны.

    • Няшчадная смерць.
  2. Вельмі моцны па сіле праяўлення.

    • Няшчадная спёка.

|| наз. няшчаднасць, .

няшчасны, .

  1. Які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце.

    • Н. чалавек.
  2. Які з’яўляецца няшчасцем, заключае ў сабе няшчасце.

    • Н. выпадак.
  3. Які прыносіць няшчасце або прадвяшчае яго.

    • Н. дзень.
  4. Нікчэмны, мізэрны (разм.).

    • Бедныя людзі цягаліся па свеце, зараблялі няшчасныя рублі.
  5. Ужыв. як лаянка (разм.).

    • Дык гэта ты, чарвяк н., спаіў Сяргея?