Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крыважэрны, ✂.

Які прагне крыві, забойстваў; жорсткі, люты.

  • К. драпежнік.
  • К. вораг.

|| наз. крыважэрнасць, ✂.

крывапівец, ✂, м.

Бязлітасны, жорсткі чалавек, прыгнятальнік:.

крывасмок, ✂, м.

  1. Кажан, які жывіцца кроўю жывёл (жыве ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы).

  2. перан. Тое, што і крывапівец (пагард.).

крывасосны, ✂.

Які адсмоктвае, адцягвае кроў.

  • Крывасосныя банькі.

крыватолкі, ✂.

Неабгрунтаваныя, няправільныя разважанні, плёткі.

крываўка, ✂, ж. (разм.).

Крывавы панос; дызентэрыя.

|| прым. крывавачны, ✂.

крываўнік, ✂, м.

Шматгадовая травяністая лекавая расліна з пёрыстымі рассечанымі лістамі і моцным пахам.

|| прым. крываўнікавы, ✂.

крывахарканне, ✂, н.

Выдзяленне крыві з макротай пры кашлі.

крывацёк, ✂, м.

Выцяканне крыві з крывяносных сасудаў.

  • Унутраны к.

крывашып, ✂, м. (спец.).

Дэталь механізма, якая служыць для ператварэння вярчальнага руху ў паступальны і наадварот.

|| прым. крывашыпны, ✂.