Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

памінальны, .

Які наладжваецца пры памінках; які мае адносіны да памінак.

  • П. стол.
  • П. абрад.

памінкі, .

Абрадавы абед у памяць памерлага пасля хаўтур або праз пэўны тэрмін са дня смерці.

  • Запрашаць родных на п.
  • Справіць п. па кім-н.

памінутны, .

  1. Які адбываецца кожную мінуту, бесперапынна.

    • Памінутныя выклікі да тэлефона.
    • Памінутна (прысл.) турбуюць.
  2. Які вылічваецца па мінутах.

    • Памінутная плата за тэлефонныя перагаворы.

|| наз. памінутнасць, .

памкнуцца, ; зак.

  1. Імкліва рушыць у якім-н. напрамку.

    • Я памкнуўся ў дом, але мяне затрымалі.
  2. Намерыцца што-н. зрабіць.

    • П. адгаварыць каго-н. ад чаго-н.

|| незак. памыкацца, .

памнажаць, ; незак.

Тое, што і множыць (у 1 знач.).

памногу, прысл. (разм.).

У вялікай колькасці, многа (звычайна пра тое, што паўтараецца).

  • П. перапісваць адно і тое ж.

памол, , м.

  1. Перапрацоўка зерня на муку.

  2. Якасць атрыманай мукі.

    • Мука мяккага памолу.
  3. Змолатае збожжа, мліва.

    • Ёсць у запасе розны п.

|| прым. памольны, .

памор, , м.

Жыхар памор’я.

  • Архангельскія паморы.

|| ж. паморка, .

|| прым. паморскі, .

памор’е, , н.

На Поўначы: мясцовасць, якая прымыкае да марскога берага.

|| прым. паморскі, .

памост, , м.

  1. Узвышэнне ў выглядзе дашчанай пляцоўкі.

    • Лектар узышоў на п.
  2. Тое, што і падлога.

    • Кухня была з цагляным памостам.