Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

памоўка, ✂, ж.

Гаворка (ужыв. звычайна ў прымаўцы: пра воўка памоўка, а воўк і тут — пра таго, хто паяўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць ці думаюць; разм.).

памоўчваць, ✂; незак. (разм.).

Маўчаць, ухіляючыся ад размоў.

  • Сядзі ды памоўчвай.

памочнік, ✂, м.

  1. Чалавек, які памагае каму-н. у чым-н.

    • П. у рабоце.
  2. Тое, што і намеснік (у 2 знач.).

    • П. машыніста цеплавоза.

|| ж. памочніца, ✂.

пампаваць, ✂; незак.

Падаваць у што-н. або выцягваць, здабываць помпай.

  • П. ваду.

|| наз. пампаванне, ✂.

пампасы, ✂ і (спец.) пампа, ✂, ж.

Паўднёваамерыканскія стэпы.

|| прым. пампасавы, ✂ і пампасны, ✂.

пампон, ✂, м.

Упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра і пад. на галаўным уборы, пакаёвых туфлях і пад.

  • Шапачка з пампонам.

|| памянш. пампончык, ✂.

пампушка, ✂, ж.

  1. Пышная круглая булка.

  2. перан. Пра тоўстае, пульхнае дзіця, жанчыну (разм.).

|| памянш. пампушачка, ✂.

памужнелы, ✂.

Які памужнеў, пасталеў.

  • П. воін.

памужнець, ✂; зак.

Стаць больш развітым фізічна, больш дарослым, сталым, узмужнець.

  • Хлопец памужнеў.

памуляцца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і памяцца.