Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

памутнелы, .

  1. Які стаў мутным, непразрыстым.

    • Памутнелыя шыбы.
  2. Які прыняў неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд).

    • Глядзець памутнелымі вачамі.
  3. перан. Які страціў яснасць, зацямніўся (пра думкі, розум і пад.).

    • Памутнелая свядомасць.
  4. Які страціў выразнасць абрысаў.

    • Памутнелыя далі.

|| наз. памутнеласць, .

памучыцца, ; зак.

Зведаць муку, мучэнне на працягу якога-н. часу.

памфлет, , м.

Злабадзённы востры сатырычны твор (артыкул, брашура), звычайна палітычнага характару, накіраваны супраць каго-, чаго-н.

|| прым. памфлетны, .

памфлетыст, , м.

Аўтар памфлетаў.

|| ж. памфлетыстка, .

памчацца, ; зак.

Пачаць імчацца з вялікай хуткасцю.

  • Коннікі памчаліся ў лес.

памчаць, ; зак.

  1. Пачаць імчаць, везці вельмі хутка.

    • Коні памчалі павозку.
  2. Тое, што і памчацца (разм.).

    • Воўк памчаў у лес.

памыі, .

Брудная вада з харчовымі адкідамі пасля мыцця пасуды і пад.

  • Балейка для памыяў.
  • Абліць памыямі каго-н. (таксама перан. ачарніць, абняславіць).

|| прым. памыйны, .

  • Памыйная яма (памыйніца).

памыйніца, , ж.

  1. Памыйная яма, месца, куды выліваюць памыі.

  2. Пасудзіна, у якую зліваюць памыі.

памыліцца, ; зак.

Зрабіць памылку.

  • П. ў падліках.

|| незак. памыляцца, .

памылка, , ж.

Няправільнасць у дзеяннях, думках.

  • П. ў разліках.
  • Напісаць без памылак.
  • Выправіць памылку.

  • Памылка друку — памылка ў друкаваным тэксце.