Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

памарка, ✂, ж.

Папраўленае месца ў напісаным тэксце.

  • Пісаць трэба без памарак.

памарнець, ✂; зак.

Змарнець (пра многае, многіх).

  • Расліны без сонца памарнелі.

памарозіць, ✂; зак.

Даць замерзнуць, знішчыць, сапсаваць марозам або абмарозіць (звычайна пра многіх, многае).

  • П. усю бульбу.
  • П. вушы.

памарудзіць, ✂; зак.

Пачакаць рабіць што-н., затрымаць адказ, рашэнне на некаторы час.

  • П. з адказам.

памаўза, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Шкоднік, свавольнік.

  • Які гэты кот п.!

памаўзлівы, ✂.

  1. Шкадлівы.

    • Да чаго ж памаўзлівая кошка!
  2. Ласы, прагны да чаго-н. смачнага, прыгожага.

    • П. на ласункі.

|| наз. памаўзлівасць, ✂.

памахаць, ✂; зак.

Махнуць некалькі разоў.

  • П. рукой, каб хутчэй ішлі.

памахваць, ✂; незак.

Махаць злёгку, зрэдку, час ад часу.

  • П. сцяжком.

памацаць, ✂; зак.

  1. гл. мацаць.

  2. Пашукаць некаторы час вобмацкам.

    • П. у кішэнях.

паменшыцца, ✂; зак.

Стаць меншым.

  • Дзень паменшыўся.
  • Боль паменшыўся.

|| незак. памяншацца, ✂ і паменшвацца, ✂.

|| наз. памяншэнне, ✂.