палягчаць, ✂; зак.
Вылегчаць, кастрыраваць усіх, многіх.
паляжаць, ✂; зак.
Прабыць некаторы час лежачы.
палякі, ✂, м.
Заходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Польшчы.
|| ж. полька, ✂.
|| прым. польскі, ✂.
паляна, ✂, ж.
Невялікая, адкрытая прастора сярод лесу, хмызняку.
|| памянш. палянка, ✂ і паляначка, ✂.
паляндвіца, ✂, ж.
Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць.
|| прым. паляндвічны, ✂.
палярнік, ✂, м.
Удзельнік палярных экспедыцый, работнік палярных станцый.
|| ж. палярніца, ✂.
палярына, ✂, ж.
Накідка на плечы, якая звычайна трохі не даходзіць да пояса, а таксама верхняя частка паліто, сукенкі ў форме такой
накідкі.
|| прым. палярынны, ✂.