Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жупел, ✂, м.

  1. Гарачая смала, падрыхтаваная нібыта ў пекле для пакарання грэшнікаў (уст.).

  2. перан. Нешта страшнае, агіднае; пужала.

    • Быць жупелам для каго-н.

жур, ✂, м. (разм.).

Негусты аўсяны кісель.

журавель​1, ✂, м.

Вялікая балотная птушка з доўгімі нагамі і доўгай шыяй.

  • Шэры ж.

|| прым. жураўліны, ✂.

  • Жураўлінае курлыканне.

журавель​2, ✂, м.

Прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады ў выглядзе доўгага нятоўстага бервяна, якое служыць рычагом.

журавіны, ✂, ж.

Ягадная вечназялёная расліна, што расце на мохавых балотах, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. журавінавы, ✂ і журавінны, ✂.

жураўляня, ✂ і жураўлянё, ✂, н.

Птушаня жураўля ​1.

журба, ✂, ж.

Пачуццё смутку, суму, тугі, душэўнай прыгнечанасці.

журбота, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і журба.

журботны, ✂.

  1. Ахоплены журбою, сумны, маркотны.

    • Журботная песня.
    • Журботныя вочы.
  2. Які выклікае журбу, сум (пра час, выгляд чаго-н. і пад.).

    • Журботная цішыня балот.

|| наз. журботнасць, ✂.

журлівы, ✂.

Сумны, маркотны.

  • Журлівая песня.

|| наз. журлівасць, ✂.