Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кругаабарот, ✂, м.

Працэс, які заканчваецца зваротам да зыходнага становішча.

  • К. капіталу.

кругаварот, ✂, м.

  1. Працэс, які бесперапынна перыядычна паўтараецца.

    • К. вады ў прыродзе.
  2. Увогуле бесперапынны рух, змяненне чаго-н.

    • К. жыцця.

кругагляд, ✂, м.

  1. Прастора, якую можна ахапіць позіркам.

  2. перан. Аб’ём ведаў, інтарэсаў.

    • Пашыраць свой к.

кругам, прысл.

У форме круга, утвараючы круг.

  • Стаць вакол стала к.

кругападобны, ✂.

Падобны па форме на круг.

  • Кругападобная дзялянка лесу.

|| наз. кругападобнасць, ✂.

кругасветны, ✂.

Звязаны з падарожжам, паездкай вакол зямнога шара.

  • Кругасветнае плаванне.

круглагадовы, ✂.

Які працягваецца ўвесь год.

  • К. адкорм свіней.
  • Круглагадовая работа экспедыцыі.

кругласутачны, ✂.

Які працягваецца бесперапынна на працягу сутак.

  • Кругласутачнае нагляданне.

круглатвары, ✂.

З круглым тварам.

  • К. юнак.

|| наз. круглатварасць, ✂.

круглець, ✂; незак.

  1. Станавіцца круглым (у 1 знач.), круглейшым.

    • Вочы ад здзіўлення круглеюць.
  2. Таўсцець, папраўляцца.

|| зак. акруглець, ✂ і пакруглець, ✂.