Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазажываць, ✂; зак.

Зажыць, загаіцца — пра ўсё, многае.

  • Раны пазажывалі.

пазаймаць, ✂; зак.

  1. Запоўніць сабою ўсё, многае або ўзяць у сваё карыстанне ўсё, многае.

    • Кнігі пазаймалі ўсе паліцы.
  2. Захапіць якую-н. прастору, нейкую колькасць чаго-н.

    • Турысты пазаймалі ўсе летнія домікі.
  3. Ахапіўшы, пагнаць куды-н. усіх, многіх.

    • П. кароў у статак.
  4. Заняць каго-н. чым-н. некаторы час.

пазаказваць, ✂; зак.

Даць заказ на ўсё, многае.

  • П. дзецям касцюмы.

пазаканапачваць, ✂; зак.

П. усе шчыліны.

пазакасваць, ✂; зак.

Закасаць усё, многае.

  • П. рукавы.

пазакасоўваць, ✂; зак.

Закасаваць усё, многае.

  • П. недарэчы напісанае.

пазакідаць, ✂ і пазакідваць, ✂; зак.

  1. Ускінуць на што-н. або закінуць куды-н. усё, многае.

    • П. стары абутак на гарышча.
  2. Кінуўшы, палажыўшы не на сваё месца, згубіць усё, многае (разм.).

    • П. інструменты.
  3. Адкінуць, адвесці (частку цела, адзенне і пад.) убок, уверх, уніз.

    • П. рукі назад.
  4. Кідаючы, запоўніць ці прыкрыць усё, многае.

    • П. ямы зямлёй.

пазакладаць, ✂ і пазакладваць, ✂; зак.

  1. Закласці, змясціць куды-н. усё, многае.

    • П. бялізну ў пральную машыну.
  2. Адзначыць закладкамі патрэбныя старонкі ў кнізе.

  3. Закласці чым-н. усю паверхню прадмета.

    • П. сталы кнігамі.
  4. Закрыць, загарадзіць чым-н. усё, многае.

    • П. аконныя праёмы цэглай.
  5. Зрабіць аснову, пачаць будаўніцтва чаго-н.

    • П. фундаменты дамоў.

пазакласавы, ✂.

Які стаіць па-за грамадскімі класамі.

  • У класавым грамадстве не можа быць пазакласавага выхавання.

пазакласны, ✂.

Які праводзіцца не ў класе, не ў час класных заняткаў.

  • Пазакласнае чытанне.