Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пажытак, ✂, м.

  1. гл. пажыткі.

  2. Здабыча, пажыва.

    • Мышы — самы лепшы п. для кошкі.
    • П. для роздуму (перан.).

пажыткі, ✂, м., зб.

Дробны скарб, хатнія рэчы.

пажыццёвы, ✂.

Да канца жыцця.

  • Пажыццёвая пенсія.

|| наз. пажыццёвасць, ✂.

пажыць, ✂; зак.

Пражыць нейкі час.

  • Пажывём — пабачым (прымаўка).
  • П. у горадзе.

пажэрці, ✂; зак.

Тое, што і пажраць.

|| незак. пажыраць, ✂.

паз, ✂, м.

  1. Вузкая шчыліна або выемка, у якую ўстаўляюць выступ другога прадмета пры замацаванні.

  2. Вузкая доўгая шчыліна паміж бярвёнамі, брусамі, якая звычайна запаўняецца мохам.

|| прым. пазавы, ✂.

пазабаўляць, ✂; зак.

Павесяліць, пацешыць.

  • П. дзяцей.

|| звар. пазабаўляцца, ✂.

пазабіваць, ✂; зак.

  1. Забіць, знішчыць усіх, многіх.

    • П. ваўкоў.
  2. Забіць, увагнаць куды-н. усё, многае.

    • П. цвікі.
  3. Прыбіўшы ці прымацаваўшы што-н., закрыць наглуха ўсё, многае.

    • П. вокны.
  4. Захламіць, засыпаць усё, многае.

    • Пазабівала дарогі снегам (безас.).

пазабінтоўваць, ✂; зак.

Забінтаваць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. раненых.
  • П. ногі.

пазабіраць, ✂; зак.

  1. Забраць з сабой, да сябе ўсё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. рэчы.
    • П. дзяцей з дзіцячага сада.
  2. Забраць сілай усё, многае або арыштаваць ці прызваць усіх, многіх.

    • Рабаўнікі пазабіралі дабро.
    • Хлопцаў пазабіралі ў армію.