Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазабруджвацца, ; зак.

Забрудзіцца, запэцкацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Дзеці пазабруджваліся.
  • Адзенне пазабруджвалася.

пазабруджваць, ; зак.

Забрудзіць, запэцкаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. кнігі.
  • П. рукі дзёгцем.

пазабудоўвацца, ; зак.

Забудавацца — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

  • Людзі пазабудоўваліся.
  • Вёскі пазабудоўваліся.

пазабудоўваць, ; зак.

Забудаваць усё, многае.

  • П. кварталы.

пазабываць, ; зак.

Забыць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. гістарычныя даты.
  • П. знаёмыя мясціны.

пазавайсковы, .

Без знаходжання ў войсках.

  • Пазавайсковая падрыхтоўка.

пазавалакаць, і пазавалакваць, ; зак.

  1. Завалачы, закрыць, заслаць усё, многае.

    • Хмары пазавалакалі неба.
  2. Валочачы, зацягнуць куды-н. усё, многае або ўсіх, многіх (разм.).

    • П. бярвенне ў павець.

пазавальвацца, ; зак.

  1. Заваліцца, запасці, абваліцца — пра ўсё, многае.

    • Кнігі пазавальваліся за шафу.
    • Пазавальваліся слупы.
  2. Улегчыся, залегчы — пра ўсіх, многіх (разм.).

    • Усе пазавальваліся спаць.

пазавозіць, ; зак.

Завесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. дзяцей у лагер.
  • П. тавар у магазіны.

пазавучваць, ; зак.

Завучыць усё, многае.

  • П. формулы.