Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазавязваць, ✂; зак.

Завязаць усё, многае.

  • П. мяхі з бульбай.

пазаганяць​1, ✂; зак.

Загнаць куды-н. усіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. жывёлу ў хлявы.
  • П. цвікі ў сцяну.

пазаганяць​2, ✂; зак. (разм.).

Заганяць, замарыць усіх, многіх.

  • Пазаганялі коней за дзень.

пазагароджваць, ✂; зак.

Загарадзіць усё, многае.

  • П. сады тынам.

пазагінаць, ✂; зак.

Загнуць усё, многае.

  • П. цвікі.

пазагортваць, ✂; зак.

  1. Горнучы, згрэбці ў адно месца ўсё, многае.

    • П. вуголле ў пячурку.
  2. Ахінуць, абкруціць З усіх бакоў усё, многае ці пакрыць чым-н. сыпкім усё, многае.

    • П. пакункі.
    • П. бульбу прыскам.
  3. Закрыць усё, многае.

    • П. кнігі.

пазагрызаць, ✂; зак.

Загрызці ўсіх, многіх.

  • Пазагрызалі ваўкі авечак.

пазаддзе, ✂, н., зб.

  1. Адходы пры малацьбе, веянні.

  2. перан. Чые-н. прыхільнікі, ахвосце (пагард.).

пазадзіраць, ✂; зак.

  1. Падняць угору ўсё, многае або загнуць, задраць уверх усё, многае.

    • П. галовы.
    • П. пазногці.
  2. Забіць, разарваць усіх, многіх.

    • Каршуны пазадзіралі куранят.

пазадушваць, ✂; зак.

Задушыць усіх, многіх.