Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фракцыя1, , ж.

Група членаў якой-н. партыі ў парламенце, грамадскай арганізацыі або адасобленая групоўка ўнутры арганізацыі, партыі.

|| прым. фракцыйны, .

|| наз. фракцыйнасць, .

фракцыя2, , ж. (спец.).

Частка вадкай сумесі, сыпучага або кускавога матэрыялу, аддзеленая па якой-н. адзнацы.

|| прым. фракцыйны, .

фрамуга, , ж.

Верхняя адкідная створка акна ці дзвярэй.

|| прым. фрамужны, .

  • Фрамужнае шкло.

франдзёр, , м.

  1. Удзельнік фронды (у 1 знач.).

  2. перан. Той, хто франдзіруе, выказвае незадаволенасць чым-н.

    • Ён — ф. увогуле.

|| прым. франдзёрскі, .

франдзёрства, , н. (уст. кніжн.).

Незадаволенасць кім-, чым-н., якая выяўляецца ў імкненні супярэчыць каму-н., чаму-н., крытыкаваць каго-, што-н.

франдзіраваць, ; незак. (уст. кніжн.)

Займацца франдзёрствам; выказваць незадаволенасць кім-, чым-н. з-за жадання супярэчыць.

|| наз. франдзіраванне, .

франк, , м.

Грашовая адзінка Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і некаторых іншых краін, роўная 100 сантымам.

|| прым. франкавы, .

франт, , м.

Чалавек, які любіць модна апранацца; моднік.

|| ж. франціха, .

франтаваты, .

  1. Схільны да франтаўства; які любіць франціць.

    • Ф. хлопец.
  2. Пра адзенне, прычоску і пад.: моднага крою, фасону.

    • Ф. гарнітур.

|| наз. франтаватасць, .

франтавік, , м.

Той, хто знаходзіўся або знаходзіцца ў час вайны на фронце.

|| ж. франтавічка, .