Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кранштэйн, , м.

Выступ або ўмацаваная ў сцяне касая падпорка для падтрымкі балкона, карніза і пад.

  • Аконны карніз на кранштэйнах.

крап, , м.

  1. Дробныя, іншага колеру плямкі, пырскі на чым-н.

    • Белы мармур з шэрым крапам.
  2. Расфарбоўка ў выглядзе дробных кропель (на сарочцы ігральнай карты, абрэзе кнігі і пад.).

    • Кніга з чырвоным крапам.
    • Шулерскі к. (умоўная паметка на сарочцы ігральнай карты).

|| прым. крапавы, .

крапаць, ; незак.

  1. Падаць дробнымі кроплямі (пра дождж).

    • Стаў к. дождж.
  2. Пакрываць крапам што-н.

    • К. чарнілам на паперу.

|| наз. крапанне, .

крапеж, , м., зб. (спец.).

  1. Матэрыял (стойкі, шчыты і пад.) для мацавання горных вырабатак.

  2. Дэталі для змацавання чаго-н. (балты, заклёпкі).

|| прым. крапежны, .

  • К. лес.

крапіва, , ж.

Травяністая расліна сямейства крапіўных з тонкімі пякучымі валаскамі на сцябле і лісці. Нарваць крапівы.

|| прым. крапіўны, .

  • Крапіўная ліхаманка — тое, што і крапіўніца (у 1 знач.).

крапіла, , м.

Пэндзаль для апырсквання свянцонай вадой пры царкоўных абрадах.

крапільніца, , ж.

Пасудзіна для свянцонай вады, у якую мачаюць крапіла.

крапільшчык, , м.

Горнарабочы, які працуе на крапежных работах.

крапіна, , ж.

Пляма іншага колеру на чым-к.

  • Матэрыял у крапіны.

|| памянш. крапінка, .

крапіўнік, , м.

  1. Стракаты матылёк, вусені якога жывуць на крапіве.

  2. Зараснік крапівы.