Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паветра, , н.

Сумесь газаў, якая складае атмасферу Зямлі.

  • Чыстае п.
  • Бываць на паветры (хадзіць на прагулку).
  • Дыхаць паветрам чаго-н. (перан. пранікнуцца ўражаннем ад чаго-н.).
  • На вольным паветры (у садзе, за горадам, не ў закрытым памяшканні).
  • Вісець у паветры (перан. знаходзіцца ў няпэўным становішчы).
  • Узляцець у п. (узарвацца).
  • Паветра! (каманда ў знач.: трывога, паявіўся варожы самалёт).
  • Бой у паветры.

|| прым. паветраны, .

  • Паветраныя войны.
  • П. мост (авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем).

паветраны, .

  1. гл. паветра.

  2. Які адносіцца да паветраплавання і авіяцыі.

    • П. флот.
    • Паветраныя зносіны.
  3. Які прыводзіцца ў рух паветрам.

    • Паветраная помпа.

паветраплавальнік, , м.

Чалавек, які займаецца паветраплаваннем.

|| ж. паветраплавальніца, .

паветраплаванне, , н.

Тэорыя і практыка руху ў паветры на апаратах, лягчэйшых за паветра.

|| прым. паветраплавальны, .

павеў, , м.

  1. Слабы парыў ветру; рух у паветры.

    • П. свежага ветру.
  2. перан. Прыметы чаго-н., што надыходзіць, або той ці іншы напрамак у густах, настроях і жыцці грамадства (кніжн.).

    • Гуманістычныя павевы.

павець, , ж.

  1. Пляцоўка пад дахам на слупах для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды.

    • Згрузіць мяхі пад п.
  2. Памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы.

павеяць, ; зак.

Пачаць веяць (у 2 знач.), дзьмуць.

  • Павеяў вецер.
  • Павеяла вясной (безас.).
  • Ад яе ўсмешкі павеяла цеплынёй і ласкай (перан.; безас.).

павідла, , н.

Салодкая маса з працёртых пладоў, звараных з цукрам.

  • Яблычнае п.

павільгатнелы, .

Які зрабіўся вільготным.

  • Павільгатнелыя вочы.

павільён, , м.

  1. Альтанка ці невялікі лёгкі будынак (напр. у садах, парках).

    • Кветкавы п.
  2. Будынак, памяшканне для экспанатаў на выстаўцы, для правядзення кіна- і фотаздымак.

    • Выставачны п.

|| прым. павільённы, .