Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павінен, ✂, у знач. вык.

  1. Абавязаны заплаціць доўг.

    • Сусед мне п. пяцьдзесят тысяч рублёў.
  2. з інф. Абавязаны зрабіць што-н.

    • Мы павінны змагацца за мір.
  3. з інф. Пра тое, што адбудзецца абавязкова, непазбежна або мяркуецца адбыцца.

    • Ён п. хутка з’явіцца.

павініцца, ✂; зак.

Прызнацца ў сваёй віне, пакаяцца.

павіннасць, ✂, ж.

Грамадскі або дзяржаўны абавязак насельніцтва.

  • Воінская п.

павісець, ✂; зак.

Вісець некаторы час.

павіслы, ✂.

Які павіс, абвіс.

  • Павіслыя струкі фасолі.

павітуха​1, ✂, ж. (уст.).

Жанчына, якая дапамагае пры родах.

павітуха​2, ✂, ж.

Пустазелле сямейства павітухавых, сцябло якога абвіваецца вакол іншых раслін і высмоктвае з іх сокі.

|| прым. павітухавы, ✂.

павіян, ✂, м.

Малпа з падоўжанай мордай і ярка афарбаванымі сядалішчнымі мазалямі.

|| прым. павіянавы, ✂.

паводдаль, прысл.

На некаторай адлегласці ад чаго-н.

  • Адышоўся і стаў п.

паводзіны, ✂.

Спосаб жыцця і дзеянняў.

  • Культурныя п.
  • П. вучняў.
  • Чалавек прыкладных паводзін.
  • Вывучаць п. жывёл.

|| прым. паводзінскі, ✂.

  • П. этыкет.