Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павуціна, ✂, ж.

Сетка з тонкіх нітак, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком.

  • Плесці павуціну.
  • П. хлусні (перан.).

|| памянш. павуцінка, ✂.

|| прым. павуцінны, ✂ і павуцінавы, ✂.

павуцінне, ✂, н., зб.

Павуціна.

  • Аблытаць павуціннем хлусні (перан.).

|| прым. павуцінневы, ✂.

павучальны, ✂.

Які ўтрымлівае ў сабе што-н. карыснае, які служыць урокам, абагачае ведамі, вопытам.

  • П. ўрок гісторыі.
  • Павучальныя вынікі.
  • Павучальная гутарка.

|| наз. павучальнасць, ✂.

павучанне, ✂, н.

Настаўленне, павучальная парада.

павучаць, ✂; незак.

Даваць павучанні каму-н., настаўляць.

  • П. маладых.

павыбельваць, ✂; зак.

  1. Пабяліць усё, многае мелам, вапнай і пад.

    • П. сцены.
  2. Надаць святлейшы колер усяму, многаму спецыяльнай апрацоўкай.

    • П. палотны.

павыбівацца, ✂; зак.

Выбіцца, прабіцца на паверхню — пра ўсё, многае.

  • Дзе-нідзе ўжо павыбівалася першая траўка.

павыбіваць, ✂; зак.

  1. Рэзкім ударам прымусіць выпасці ўсё, многае.

    • П. вокны.
  2. Ударамі ачысціць ад пылу ўсё, многае.

    • П. дываны.
  3. Зрабіць вялікую колькасць паглыбленняў.

    • Вада павыбівала канаўкі.
  4. Пракласці яздой, хадзьбой, пратаптаць многа чаго-н.

    • П. сцежкі ў жыце.

павыбіраць, ✂; зак.

  1. Выбраць усё, многае або выбраць што-н. з усяго, многага.

    • П. зярняты.
    • П. самыя лепшыя ягады.
  2. Выбраць галасаваннем усіх, многіх.

    • П. дэлегатаў.

павыбрываць, ✂; зак.

Выбрыць усё, многае.