Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паводзіць, ; незак.

Паводзіць сябе (якім-н. чынам) — прытрымлівацца якіх-н. паводзін, трымаць сябе якім-н. чынам.

  • Сціпла п. сябе.
  • Ён паводзіў сябе па-джэнтльменску.

паводка, , ж.

Часовае падняцце вады ў вадаёмах у выніку раставання снегу або вялікіх дажджоў.

|| прым. паводкавы, .

паводле, прыназ.

У адпаведнасці з чым-н., згодна з якімі-н. прыметамі.

  • П. паведамленняў прэсы.
  • П. апошняй пастановы.

павозка, , ж.

Просты колавы экіпаж без рысораў.

|| прым. павозачны, .

павой, , м.

Травяністае павойнае пустазелле сямейства бярозкавых з белавата-ружовымі кветкамі.

павойны, .

Які пры росце чапляецца за што-н., абвіваецца вакол чаго-н.

  • Павойныя расліны.

паволі, прысл.

  1. Няспешна, марудна.

    • Ісці п.
    • Рабіць п.
  2. Асцярожна.

    • П. ступаць.
  3. Паступова, не адразу.

    • Гул п. сціхаў.

павольны, .

Няспешны, марудны.

  • Павольныя рухі.
  • Павольна (прысл.) пісаць.

|| наз. павольнасць, .

павузіць, ; зак.

Зрабіць вузейшым.

  • П. сукенку.

павук, , м.

Драпежная членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну.

|| памянш. павучок, .

|| прым. павучыны, і павуковы, .