Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павыбягаць, ; зак.

Выбегчы адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

  • Дзеці павыбягалі з хаты.

павывальвацца, ; зак.

Вываліцца, выпасці адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Кнігі павывальваліся з партфеля.

павывальваць, ; зак.

Вываліць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. седакоў з саней.

павыварочваць, ; зак.

Вывернуць усё, многае.

  • П. навалачкі.
  • П. карчы.
  • Ураган павыварочваў дрэвы.

павывешваць, ; зак.

Вывесіць усё, многае.

  • П. сцягі.

павыводзіць, ; зак.

Вывесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. коней.
  • П. плямы.
  • П. птушанят.
  • П. клапоў і прусакоў.
  • П. з саставу прэзідыума.

павывозіць, ; зак.

Вывезці адкуль-н. або куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. гной з хлявоў.
  • П. дзяцей у лагеры.
  • П. бярвенне з лесу.

павывучваць, ; зак.

Вывучыць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. вершы.
  • Павывучваў сыноў на аграномаў.

павыганяць, ; зак.

Выгнаць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. кароў на пашу.
  • П. з хаты.

павыгортваць, ; зак.

Выгарнуць усё, многае.

  • П. вуголле з печы.