Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паварот, , м.

  1. гл. павярнуцца, -ць.

  2. Месца, дзе паварочваюць.

    • Выйсці з-за павароту.
  3. перан. Поўная змена ў развіцці чаго-н.; пералом.

    • П. у жыцці.
    • П. лёсу.

паваротлівы, .

  1. Здольны лёгка і хутка паварочвацца.

    • Паваротлівая лодка.
  2. Увішны, спрытны, разбітны.

    • Паваротлівая гаспадыня.
    • Ён чалавек п.

|| наз. паваротлівасць, .

паваротны, .

  1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго-н.

    • Паваротныя механізмы.
  2. перан. Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае.

    • П. перыяд у развіцці грамадства.

паварочаць1, ; зак.

Вярнуць назад многіх.

паварочаць2, ; зак.

  1. Абярнуць, перавярнуць усё, многае.

    • П. усе крэслы.
  2. Перавярнуць на другі бок для прасушвання.

    • П. сена.

паварочвацца, ; незак.

  1. гл. павярнуцца.

  2. перан. Дзейнічаць хутка, умела, аператыўна (разм.).

    • Хутчэй паварочвайся!

паварушвацца, ; незак.

Варушыцца злёгку або час ад часу.

  • Стары паварушваўся на печы.

паварушваць, ; незак.

Варушыць крыху або час ад часу.

  • Вецер паварушвае галіны.
  • П. пальцамі.

паварчук, , м. (разм.).

Падлетак — памочнік повара на кухні.

паварыць, ; зак.

  1. Зварыць усё, многае.

    • П. усё мяса.
  2. Варыць яшчэ некаторы час.

    • П. мяса хвілін дваццаць.